Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Маўчыць
Жоўты пясок,
Толькі цела
Песьціць,
Грэе…

І заснула
Люба
На грудзёх,
Да пяску
Прыціснуўшы калені.

За гарамі
Грымоты
Грымелі,
Грахатаў
Пярун
Усё грамчэй.
Пасінела
Любчынае цела
Сінявой вачэй.

Хлынула хмара
Вадою,
Змыла
Прыліпшую кроў.
Белыя кудры
Касою
Запляталіся
Каляёй.