Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Грымоты
Мацнелі…
Маланка,
Ўзьвівалася
Залацістым полымем
Грымучых хвілін.
А пасінелыя
Дзявочыя калені
Ўсё прыліпалі
Да мяккае зямлі.

І сьніла сон,
Што зоры бачыла,
І поглядам
Песьціла зару.
Краіна
Ў росквіце
Перайначылася,
Сплавіла
Крыўду сваю.

… І сьніла сон,
Што шляхам
Ішла.
На ўсход
Сонечнай зары,
А перад вачыма
Вырасла гара,
І папаўзьлі
Чорныя вужы…