Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/32

Гэта старонка была вычытаная

У цела ўпіліся…
Смакталі
Кроў із жылаў,
Імкнуліся сэрца
Парваць на кускі,
І гнойнымі
Заржавелымі
Віламі
Лезьлі
Да чыстаты душы.

А крумкачы…
Груганьнё
Гнусавае,
Крычалі:
— Урра!
Уррачыстасьць!..
............
І нават хмары
З агідай
Пляваліся,
У задуменьні
Панавісьлі…

Ішлі блізкія,
Далёкія
Ішлі.
І родных
І чужых
Сьніла Люба…