Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/34

Гэта старонка была вычытаная

*

Ачнулася.
Цёмна…
Пясок у вачох…
Сьлізгота на целе
І холад…
Дзесьці далёка
Чуўся паход
Вайсковых
Колёнаў…

Прайшла крок
У хістаньні,
Спаткнулася.
Карабін
Намацала рукамі.
Сьляза скацілася
І блісьцела на сталі.

Шчолк затвору: —
Патроны ёсьць.
Сіла знайшлася,
Рынулася ў поле
На гукі бою
............