Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/39

Гэта старонка была вычытаная

Сусед Любы —
Рымар,
Вайсковы жандар…
… І хтосьці
За дзьвярыма
У шчэлку паглядаў.

Гаварыў Рымар
Пісаў жандар…
Хтосьці за дзьвярыма
Сьціскаў наган

І душа балела
(моцна ён дрыжаў),
І сам ня верыў
Ды пазнаў…