Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

*

Шлях…
Наабапал жыта…
Шумяць ім
знаёмыя палі.
Успомнілі
Хлопцы перажытае…
Юнацтва дні.

А вось гай…
Знаёмы гай…
Родны гай…
Блізкі гай…
Хочацца
Апошні раз
Зірнуць…
І сказаць
— Любы наш
Бывай!
Шумі, гай!
Хавай
Нашу крыўду,
Гай…