Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/44

Гэта старонка была вычытаная

Наабапал палі…
Гай ўсё бліжэй
І бліжэй.
Навакол
Знаёмыя —
Ворагі
І другі…
І памяць думкі
Былога віжа,
Габлюе нэрвы
Гострым стругам.

Ой, шумеў гай,
Гаманіў гай,
Хваляваўся гай…
Стагнаў гай…
Прывялі іх
Дзесяцерых
Паплаціцца
За свой край…

Ой, шумеў гай,
Стагнаў гай,
Бунтаваўся гай,
Узбураўся гай,
Вырываўся карэньнем
З зямлі.
… „Краіна!
Бывай!
Цёмны гай,
Бывай!