Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/47

Гэта старонка была вычытаная

Чырванела
На сонцы
Акрываўленая зямля,
І сьвежы курган
Партызанаў.

Зьніклі ўсе…
Толькі чорная здань
Сьляпая…
У зрэб‘і абарваным…
Абнімала
Сьвежы курган,
Прытуляла,
Зямлю цалавала.

|}