Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/48

Гэта старонка была вычытаная

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

„ЧЫРВАНЯЦЬ ЗАГОНЫ АД ВЫЛІТАЙ КРЫВІ“…

ЛІСТ СЯСТРЫ

Браточак родны,
шчыра вітаю!
З Беларусі Заходняй,
краіны тваёй,
Я ліст
сьлёзны пасылаю
І нізкі ўклон…

Мне горка,
родны,
Ой, горка…
Ці знаеш,
ці ведаеш
ты? —
Пакацілася
шчасьце качолкай,
З жыцьцёвай
вышыні…