Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Сьляпая
цяпер я…
Сьляпая…
Ня бачу сяброў,
А чую песьні…
Адны
пасябравалі
з жандарам,
Другія
зацьвітаюць плесьняй.

Адны…
наведваюць карчму, —
За праданую кроў
п‘юць віно.
Другія…
На ржавым ланцугу
скачуць
вар‘яцкі
фокстрот.

Праўду
кажуць людзі —
У горы
пазнаеш свайго…
Мне ўчора
Хаім Грудзель
Прынёс
хлеба кусок.