Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/50

Гэта старонка была вычытаная

А свае
блізкія,
родныя
Адцураліся,
зракліся
ўсе…
Ой, чаго гэта
думкі чорныя
Памяць
клубкамі ўе?..

… Бывае
ў поле выйду,
Рукамі
жыта абніму —
І ўсю сваю
горкую крыўду.
У песьнях жніўных
сьпяю…

Ой, гора,
браточак,
якое!
Ой, гора,
браточак,
ня знаеш.
Пасееш
родны загончык,
Ды людзі чужыя
зжынаюць.