Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

Ды людзі чужыя
зжынаюць
Ды людзі чужыя
звозяць.
І песьні
адныя сьпяваюць,
І жніўныя казкі
гамоняць.

А я пайду
у жыта
Адкапаю свой карабін
І ўспомню
перажытае
Ў змаганьні гадзін

Пайду ў гай,
Лягу на курган,
Абніму,
пацалую зямлю…
Шуміць гай,
Сьпявае гай
Песьню
знаёмую
маю…