Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/52

Гэта старонка была вычытаная

*

Дзе ты цяпер.
дзе ты,
Што там цяпер
і як?
Кажуць —
Чырвоныя саветы
Будуюць
вялікі шлях.

Ці праўда гэта,
скажы мне,
Ці дажыву
ці дачакаю? —
Я сэрца свае
выму,
І аддам
для краю.

І вочы,
і шчасьце,
і сэрца —
Усю
як ёсьць
і як была,