Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/53

Гэта старонка была вычытаная

Толькі-б згінулі
сталецьці
І ажыў-бы
край.

Толькі-б
згінулі хмары —
сонца ўзышло,
Толькі-б
зямлю ўзаралі
бяз узрыду й сьлёз.

Перадай там
знаёмым
І сябрам
усім: —
Чырваняць
у нас загоны
Ад вылітай крыві.

А за гаем,
там за гаем,
Ой, расьце
курган —
Беларускім партызанам
Маім сябрам…

Дык бывай
бывай, браточак!
Усё сказала
Я. Напісала ў лісточак
малодшая сястра.