Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ЧАЦЬВЕРТАЯ

„У ВАЧОХ СЬЛЯПЫХ ПАЛЫХАЮЦЬ АГНІ“…

ЛІСТ БРАТА

Выбач мне, Любачка,
выбачай,
а ня хочаш —
жыцьцё мне прабачыць,
Я ад цябе
нехаця ўцякаў,
туляючыся за вугламі,
як сабака…

Помніш
тыя дзянькі,
ды ласьне можна
забыць дзянёчкі:
…я быў у жару…
ты мне давала вады,
сарочку мяняла
за сарочкай.