Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

к барацьбе
і змаганьню
расьціш любоў.

У мяне-ж
зажываюць раны,
з цела сходзяць
крывавыя паясы,
а на сэрцы
крывавыя плямы,
што ў няволі:
браты,
палі,
лясы…

…Жыву,
хоць дні
ідуць гадамі.
Мільён-зарадны
рыхтую карабін…
Я пайду,
пайду ізноў лясамі
паліць паноў,
як колісь іх паліў!

…Дык
выбач мне, Любачка,
выбачай,
а ня хочаш —
жыцьцё мне
прабачыць; —