Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/60

Гэта старонка была вычытаная

*

Я недалёка зусім,
Нёмну хвалі
нас разьдзяляюць.
Яшчэ існуюць
рубяжы,
Цела сусьвету
раняць.

Не пазбыцца раптам
тэй бяды,
Што магу
табе
я параіць,
Калі
акордаў узрыд
Сэрца маё
раніць…

Я рады
што ты
жывеш надзеяй.
Я захоплены
тваім змаганьнем.