Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/61

Гэта старонка была вычытаная

Прыдзе час —
сусьвет
перавернем.
І па-свайму
на ногі паставім,

Ты хавай,
зьберагай
карабін, —
‘Шчэ страляць
мы з табою будзем…
Хай жыцьцё
змаганьнем кіпіць,
Хваляваньнем
марскога запрудзьдзя..

Не сказаць
мне табе,
не паведаць
Усяго,
што тут робіцца
ў нас.
Мы падначалілі
сонца
і неба
І залічылі іх
у колгас.

А балоты
з валавяным туманам
Мы аддалі
сталёвым машынам: