Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/65

Гэта старонка была вычытаная

*

Сястрыца любая,
я знаю — ты сумуеш.
Сястрыца мілая,
я энаю —
ты ў бядзе
Таму,
што прадаюць
краіну дарагую,
Як нікчэмную дрэбядзень:

Таму, што
бруднымі рукамі
Узяліся
за белае цела
І прадалі,
ня спыталі, —
Зжалі,
што не пасеялі.

Сястрыца любая,
Ня падай
у пясок
І не паі
сьлязьмі жвір…