Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/68

Гэта старонка была вычытаная

Ну, ды хай!
Сьляды крывавыя
Не зьмятуцца
і ня змыюцца,
Хоць
даносчыкі-лягавыя
хціва хмыляцца.

Хай даносчыкі
цкуюць,
надрываюцца;
Хай паны
кроў п‘юць,
упіваюцца —

Жыцьцё ідзе
Вецер у полі пяе…
Трактар зямлю арэ,
Сталёвым танкам гудзе,
блішчыць,
пераліваецца.
Дзікі стогн
ня сьціх…
У вачох сьляпых
Палыхаюць агні,
Вераніцамі зор
загараюцца.

|}