Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ ПЕРШАЯ

Сьвітае раньне,
Вуліца грахоча
Уздымам руху,
Акордамі дзён.
Спавіта дратамі
Воблакаў клочча,
І пажаўцелы лісьцем
Клён.

Краіна росквіту,
Ня знанага нікім, —
Краіна дзён,
Бурлючых
Ў жэрлі сэрца,
Імчышся ты
Дынамікай гадзін,
Організуючы
Сталецьці!

І захоплены
Тваімі хвалямі…
Праз нажы
І праз выстрал
Абрэзаў,