Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Ідуць
Магутнымі вяліканамі
Паўстанцы новыя,
Гарэзныя…

Ідуць…
І зоры
Плавяць у сэрцы.
Ідуць адзіным
Крокам дзён…
І пераплываюць
Сталецьці
Новы Рубікон.

Гарыць зара,
Дынамаю зьяднаная,
Круціць вал
Нашых дум.
І пырскаюць словы
Ў агнёвым накале,
Адбіваюць ў акордах
Зару…