Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/77

Гэта старонка была вычытаная

Спатыкнуўся адзін.
Загінуў другі,
А мільёны ідуць
На сустрэчу вякоў…
............
Партызанскі мой,
Баявы карабін
Устарэў
Сівізною гадоў.

На завод-бы
цябе
Ў пераплаўку пусьціць…
Эх, радзімы!
І шкода,
А трэба —
Устарэўшае ўчора
Ня можа жыць
І шумець
Пажаўцелаю вербай.