Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ ДРУГАЯ

Гэй, вышэй
сэмафор жыцьця!
Хай лятуць
цягнікі нашых дзён…
Трэба ўмець
і шпалы кахаць,
І цалаваць
сэмафор…

Трэба ўмець
у кожным цьвіку,
Што замацоўвае
дынаміку руху,
Прасьпяваць краіну сваю,
Прасьпяваць
будні й завіруху.

Альлё!.. Альлё!.
гавару радыем…
Слухай, сусьвет,
маю каманду: