Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/84

Гэта старонка была вычытаная

Ад Лёндану,
да Ленінграду
Пачынайце
зары
Канонаду!

Ура!
Зара,
Гары, палай,
Чырвані,
Чырвані,
аб-наў-ляй!

Клін
ў тлінь;
Расьсячы!..
Секачыце,
Секачыце,
Секачы!..
Чуйце!
Чуйце!
Выкарчуйце
Ўсе
Карчы!..

Эх, ляці-ж
, Зара,
На самалёце маём,
Хочацца
сонца абняць
І гарэць удваём