Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/85

Гэта старонка была вычытаная

А між іншым…
Трын-трава,
Зраблю я яго
ліхтаром.
Яно не пасьмее
ўцякаць
За шырму
хваістых галоў.

Гэй, альлё…
горад —
Дынама!
Паварачвай вал!..
Давай накал,
Закалі сонца
ў майго ваконца,
Уключаю шнур
ў горадзе —
Футур.

Гэй,
дынама
і штаб мастацтва,
Зьяднайце
конструкцыю сіл.
Даволі сонца,
у ваконца, —
Выключыць!
Уключыць,
зоры
на небасхіл.