Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

*

Я ўключу
электраграмофон
І песьню
пачую мінулага,
І тут
Валеры Маракоў
Надрывае гітару
старую:

„І так, усё, ўсё праляцела,
Чым сэрца некалі жыло.
І над далінай гэтай белай,
Іду, як мёртвы, за сяло“.

О, Маракоў,
Маракоў!
Ці не пакусаў
Пушчын сабака
за сялом,

Уключаю я фотофон
І ўглядаюся
Ў юнацкія портрэты