Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

„ІМКНУЛІСЯ СЭРЦА ПАРВАЦЬ НА КУСКІ“…

Галыцьба…
Вочы ўпалыя,
Галыцьба…
У вачох сум…
Палягла
На дарозе
Шпаламі,
Каб праехаць
Сьмерці-цягніку…

А наўкол
Сьпяваў вецер,
Нахіляючы вербы
Над Нёмнам…
У песьнях гудзелі
Сталецьці
З сьлязамі,
З горам,
З праклёнам…