Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

ЛІСТ МАТУЛІ…

Шчыраму змагару за шчасьце і Волю беларускіх рабочых і сялян — дарагому другу і таварышу Ўладзімеру Варава.

Дабры дзень,
Мілая Ганулька!
пацалунак Дзіначцы
Гарачы…
Разматалася
Жыцьця майго
Шпулька…

Я дні
І ночы
Плачу…

Ой, чаго
І адкуль
Тое гора

Пяруном
Ўдарыла па сэрцу —
Няўжо Ўладзя мой
Паваліўся
Сьсечанаю вецьцю?!.