Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Няўжо
Палкія вусны
Замаўчалі й пасінелі?
Няўжо
Жыцьця гусьлі
Апошні раз
Адзьвінелі?

Ой, скажэце Вы
Праўду шчырую!
Ці ня сон гэта
Цяжкі сьніўся, —
Няўжо
Ўладзя пакінуў
І адвітацца са мною
Забыўся?..

Ой,
Уладзя,
Уладзя,
Дзе ты?!

Адгукніўся,
Любы мой,
Я чакаю,
Што ўсходні вецер
Прынясе
Пацалунак твой.

Я ня веру…
На могілкі выйду
І шукаю цябе,
Дарагі.