Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

У сьлязах
Сваю цяжкую крыўду
На могілках
Выльлю чужых.

А тваёй
Не знайду,
Ня убачу,
Рукамі сваймі
Не абніму,
Не палажу
Пацалунак гарачы,
Грудзямі
Ня прытулю.

Ой, любы,
Крыві маёй родны!
Я злыдням
Шлю праклён,
Што пакінулі
Пустую абойму
Ад прастрэленых
Росквіту
Дзён.

Ой, прачніся,
Сыночак,
Прачьніся!

Прыдзі
Паглядзець
На цябе.