Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

У нас
Зелянеюць лісьця,
І сок вясны
Мы п‘ем.

І радасьць знаходзім
У горы,
І хмель —
У крынічнай вадзе.
Жыта рунее
У полі,
Маладосьцю
Буяе,
Расьце.

Але…
Што гэта —
Мары…
Мары…

Ці я жыву…
Ці ва сьне…
Я бачу
Чорную чару
Нясе
Кастлявая сьмерць…

Уладзя!
Уладзя!
Дзе ты?

Уладзея,
Прыйдзі хутчэй…