Старонка:Альгерд Бульба.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

Пецербург 1910 года, выданьне А. Грыневіча.

Ешчэ так недаўно здавалося, што ўсё у нас памерло, што німа у нашаго народа ні думак, ні песень, а калі спатыкаліся мы с чужымі і яны нас пыталі: „хто Вы? дзе у Вас слово друкаванае―мы, веручы ў творчасць, у жывую сілу народа, адказывалі: „Пачакайце! Усё сабіраецца, ўсё жыве у будучым“. ―Бо пеяла наша вёска песьні даўные, песьні слаўнай мінуўшчыны, толькі пеяла ў душы: голасу не было чутно далей, як у сваей „парафіі“, і―здавалося―„што прыход, то і поп“. ―Але чуткая душа нашых выбранцоў прыслухівалася да тэй нямой песьні, да таго гоману нашых лесоў і зямліцы-маці, дабірала сабе форму і вылілася у песьні―голасна! Песьні тые пачалі перэліваць на паперу―адны з меншым, другіе з большым талентам і пачуцьцем свайго роднаго; песьняры зрадніліся з духам, жаданьнямі і псыхікай нашаго народа―маўчліваго, перанёсшаго многа-многа гора. Да тых апошніх належыць Янка Купала.

Пануе у творах Янкі Купалы фантазія, адмыкае ў ім вялікае багацтво форм, напаўняе яго думы, і ліецца песьня гусьляра. Багацтво настраеньнёў прабіваецца ў кожным яго творы. У кароткім вершы маем колькі абразоў, гармонійна зліваючыхся ў адзін, каторы малюе пуцеводную думку. Ці кінецца Купала ў даўнейшы мыт, ці загляне ў даўны курган, што віднеецца на нашай бацькоўшчыне, ці ўдарыць у сумную заімглёную цяперышыну,―з усяго дабудзе тон родны, дабудзе той асобны беларускі матыв. Думае наш песьняр аб «ціхіх мальбішчах айчызны» і ім нясе «сваю ношу».―І верыць, што пакуль думка а праўдзе «ня ўздзе-