Старонка:Альгерд Бульба.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

Ешчэ мушу звярнуць увагу на выдаўцу твораў Янкі Купалы, А. Грыневіча, каторы мае не малую заслугу для нашаго беднаго грамадзянства. Ведома, як трудна у нас выдаць кніжку: яна грошы каштуе, а нашы паэты не раз на боты ні маюць; вось, на паперцы ешчэ могуць напісаць, але, каб выдрукаваць іх творы, ужо грошы німа. Дзеля таго тые, што выдаюць сваім коштам кніжкі для нашаго народа, як А. Грыневіч, заслужываюць на шчырую падзяку.―Шмат маем чаго, што хацелі бы надрукаваць, каб больш людзей даведалося, але і грошы німа, і матэр'ял ляжыць, чэкае ён усё лепшых часоў, калі тые, што грошы маюць, поймуць што хто хочэ быць грамадзянінам свайго краю, той павінен памагаць, каб прасьвета узрастала і каб кніжка даходзіла да найшырэйшых масс народа.

У канцы адзначым, што кніжкі, выданые А. Грыневічэм, маюць просты, але вельмі прыгожы і сымпатычны выгляд. Хораша выдана «Адвечная Песьня» Купалы, а і на выданьне «Гусьляра, відаць, не шкадаваў энэргіі выдавець яго.

А. Бульба.