Старонка:Алёша (1927).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

аб тым, што на сьвеце больш дурняў, чым людзей, але, даруй божа, паэтаў на Беларусі шмат.

Урадзіла за мінулыя гады.

Таму, нажаль, іх сёлета больш, чым бульбы. І горай усяго, што ў гэтых добрых людзей і дрэнных музыкаў — як зварачаўся адзін задумлёны чалавек да аркестры — жыве непарушная ўпэўненасьць у здольнасьці.

Спрабуйце пераканаць гэтых паэтаў у тым, што ў іх галовах менш фосфару чым іншых угнаеньняў.

Паслухалі-б вы хоць раз, як ў радакцыі „Савецкая БеларусьЧарот, а ў „МаладнякуДудар упарта пераконваюць паэтаў, што іх вершы нічога ня варты.

Паэты адказваюць:

— Мы пішам пад Маякоўскага. І, пахмурна глянуўшы на Чарота ці Дудара, дадаюць:

— Што вы разумееце?

Што рабіць?

У Нямеччыне ёсьць прыказка:

„Камень цяжкі, і пясок ёсьЦь бярэмя, але злосьць „паэты“ цяжэй, чым першае і другое“.

Бедны Чарот, сьвяты Дудар — хто пачуе іх мучэньні, хто іх узнагародзіць за такую цярплівасьць?