У аддзеле бібліаграфіі гэтага часопісу напісана рэцэнзія на зборнік Дудара: „І залацісьцей, і сталёвей“.
Вось што з гэтага вышла:
У Дудара першы верш у зборніку пачынаецца словамі:
„Усё прайшло… |
Гэты-ж самы верш Дудара канчаецца наступнымі словамі:
„Знаем — намі пройдзэных пуцін |
Нібы ніякай контр-рэвалюцыі тут і няма, але „пад мікраскоп“, аб якім піша Крапіва ў гэтым-жа нумары і „з свае высознай вышкі“ рэцэнзент бачыць у гэтым вершы другое і, выхапіўшы з верша тры радкі, філёзофствуе:
„Дасягненьняў за дзевяць год сацыялістычнага будаўніцтва ён (Дудар Ал.) не заўважвае“…
У сумленных людзей гэткая сыстэма выхватваньня паасобных радкоў называецца падтасоўкаю. Называць гэтую падтасоўку рэцэнзіяй з боку радакцыі „Беларускай Вёскі“ бязумоўная памылка.
І далей, у Дудара ёсьць верш, які пачынаецца гэткімі радкамі:
„Рым і Эляда заснулі ў палёце гадоў і стагодзьдзяў, |