„ПАСКУДНІКАМ“.
Член аршанскай філіі „Маладняка“ Прыбыткоўскі, нягледзячы на сваю моладасьць адразу заўважыў сваім сталёвым вокам розныя непарадкі ў пабудове сьвету, заўважыўшы, пачакаў крыху, пакуль хто небудзь ня скажа Прыбыткоўскаму:
— „Восстань пророк и виждь, и внемли!“
— Але, недачакаўшыся, Прыбыткоўскі сам рашыў паліць сэрца людзей сваім „глаголам“…
Бязумоўна, гэткае рашэньне ёсьць прыватная справа Прыбыткоўскага, і мы-б нічога супроць яго ня мелі, каб яго „глагол“ пад назваю „Паскуднікам“ не зьявіўся ў часопісу „Аршанскі Маладняк“ № 3 — (5).
„Глагол“ Прыбыткоўскага пачынаецца гэткім мастацкім уступам:
Эй, вы! |