Старонка:Алёша (1927).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Дзядзька Прыбыткоўскі, ня трэба сьвет біць па мордзе…

Палячыцца трэба!..

Можа яно яшчэ і так пройдзе…

Далей дзядзька Прыбыткоўскі піша:

„Трэба ўмець
І плакаць,
І сьмяяцца.
Трэба ўмець
Змагацца
Без вайны…
А ваш „плач асеньні“
Ля здаровата
Трасца.
Кіньце пісаць
вершам вершы,
Балваны!“

І кіньце, дзядзька Прыбыткоўскі, чаго там!..

Давядзеце ім, другім балванам, што вы дык ня толькі на словах, а і на справе гаспадар свайго слова.

Нахай ім, другім балванам, будзе сорамна!..

І яшчэ Прыбыткоўскі піша:

Паміж слоў!
Малінавых!
Вы!
ідзеце да мэты
„Маё-ж слова
Рэжа
Вуха?!
Але ведайце,
„Я“ самы чулы
Ад такіх, як Вы,
паэтаў!
І ўзьнёсься вышэй
Ад усіх вас
Духам.