Старонка:Алёша (1927).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

„ХАТА, ВАТА, МАКАРОН“.

…А паэты ў нас усё пішуць…

Напіша іншы, прачытаеш яго твор, скінеш шапку ды і дзівішся:

І адкуль гэта ў яго бярэцца!.. Паглядзіш бывае на паэта з боку, чалавек сабе ён, як чалавек, пашкадаваць яго трэба. А паглядзіце вы на творчасьць гэтага паэты… У вершах ён волат, асілак, Жофр…

Генэралісімус Жофр!..

Вазьмеце для прыкладу верш Міхайлы Грамыкі ў № 6—7Чырвонага Сейбіта“…

…„Вы нам гарматамі?
Мы вам сьняжынкамі.
Але на кожным сьняжку
Грозна напішам мы:

„Гэй вы, за кратамі,
Годзі за панкамі,
Годзі з башкамі,
Гэй ты, уэльсец, руку“.

Яны нас значыць „бонбаю“, а мы іх „сьнежкамі“…

— „Потому, как нас больше!“

І значыць, дзядзька Грамыка, на кожным сьняжку мы „грозна“ напішам па вершу…