— А як таму грамадзяніну, дзядзька Грамыка, у якога алавок не прызвычаіўся пісаць па сьнезе? Бяру зноў некалькі радкоў з гэтага-ж вершу:
„Каб па дротах, і бяз дроту |
Чамусьці слова катаваных узята аўтарам у коскі.
Мусіць для „штилю“ і каб было „непонятно!..“ Дазвольце, дзядзька Міхайла, выхапіць яшчэ некалькі радкоў з вашага вершу:
— „Левай“ — у бераг Атлянтыды, |
Р-р-р-рэвалюцыйна!..
„Левай“ значыць „у бераг Атлянтыды“ — і ніякіх правых, а потым значыць „сьнежкамі“ іх „з вуснаў у вуха, з сэрца ў мозг“ і пасьля ўсяго гэтага „левай у камень піраміды“, і ўсё тут!
— Здаецца, гэтак?
Гэта-ж ня кот „наквакав“, а цэлая стратэгія.
Генэралісімус, далібог генэралісімус!..
…Толькі хто гэта зразумее, дзядзька Грамыка?..
Гэтыя вершы, здаецца, зястануцца, гэткімі-ж загадачнымі, як і наступныя вершы аднаго „непонятого“ расійскага паэты:
— „Нитки, пытки, маргаритки, |