Гэта старонка не была вычытаная
УХАБЫ ПА ДАРОЗЕ.
I.
У Полацкай нацкамісіі ляжыць гэткая заява ад настаўніка Шчарбенкі.
„Звальненьне меня з пасады да вывучэньня белмовы ніякіх вынікаў ня мо‘ быць таму што я радзіўся ў 1903 г. і калі я не буду на пасаде настаўніка дык мяне возьмуць у Чырвоную армію…“ |
Кажаце, дзядзька Шчарбенка, што ніякіх вынікаў ад гэтага „ня мо‘ быць…“
Чалавек вы яшчэ малады, у арміі яшчэ правапісу падвучаць, а вы кажаце — вынікаў „ня мо‘ быць…“
— Не „ня мо‘ быць“, а „мо‘ быць“.
А наконт дзяцей я вас хачу паагітаваць, дзядзька Шчарбенка.
Дзеці гэта-ж, як пішацца:
— нашая зьмена, |
…Пашто вам іх калечыць, дзядзька Шчарбенка?