Старонка:Алёша (1927).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

КОЖНЫ РАЗ НА „ЭФТОМ САМОМ МЕСТЕ“.

Сабраліся беларусы дапамагаць газэце.

— Ведаеце, трэба літаратурны аддзел завесьці, — унёс прапазыцыю адзін літаратар.

— Літаратурны? — скэптычна прыжмурыўся мэдык…

— Ну, ведаеце, розная яна бывае…

— Хто „яна“?

— Да літаратура. Калі гэткая літаратура, як „Сонца, ня суйся са мной на нажы“, альбо: „Божы дом зрабілі школаю, а папу пад сэрца востры нож“.

Няма чаго сказаць — лі-та-ра-ту-ра! Не прывядзі, госпадзі, з гэткім літаратарам у пацёмках спаткацца.

— Дык якую-ж вы прапазыцыю ўносіце? — запытаўся зьбіты з сваёй пазыцыі літаратар.

— Я… я ўношу прапазыцыю завесьці мэдычны аддзел, — горда сказаў спасіцель газэты мэдык. — Даць пару гэткіх артыкулаў як „Барацьба з сухотамі“ ці „Як змагацца з сабачай старасьцю“, „Структура Наркамздраву“ — і газэта спасёна.

— Ведаеце, розная „яна“ бывае… — ціха сказаў пакрыўджаны мэдыкам літаратар,

— Хто „яна“? — зьдзіўлена запытаўся мэдык.

Ды мэдыцына… калі ў ёй ёсьць гэткія хваробы, як „Структура Наркамздраву“. Не прывядзі