Старонка:Алёша (1927).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

ДУМАЙЦЕ, БРАТЫ МАЕ…

У весцы Качына настаўнік ня хоча ўжываць беларускую мову, бо лічыць гэта ўхілам да шавінізму (з вясковых лістоў).

Дык вы, дзядзька Мухніцкі, кажаце, што калі гаворыш пабеларуску, дык гэта ўжо ўхіл, да шавінізму.

Значыцца, беларускі селянін, які ня ведае іншай мовы апрача беларускай, „ухіліўся да шавінізму“.

Даруйце яму, дзядзька Мухніцкі, калі ласка даруйце, ну хоць-бы па несьвядомасьці яго і пралетарскаму пахаджэньню.

Даруйце, ён вам з часам падзякуе.

Эх, дзядзька Мухніцкі, ведаеце, — Тарас Шэўчэнка некалі пісаў:

— Думайце, браты мае, вучыцеся, чытайце
І, чужому навучайцеся, свайго ня цурайцеся.

Дзядзька Мухніцкі, вы можаце сабе і не навучацца чужому, можаце сабе цурацца і свайго, але думаць вы абавязкова павінны, бо гэта грамадзянскі абавазак кожнага настаўніка.

Думайце, дзядзька Мухніцкі, думайце, хоць трошкі думайце, бо галава-ж ня толькі выключна дзеля таго, каб капэлюш насіць.