СІЛА Ў ВЕДАХ…
Украінізацыя, беларусізацыя, татарызацыя… — Ну скажыце, што рабіць чалавеку, які любіць выключна толькі мову Пушкіна і падазрона адносіцца да ўсіх тых моваў, на якіх „отнюдь“ ня пісаў Аляксандр Сяргеевіч?
— „Вы понимаете, мы из-за этой самой украйнизации приехали из Украины сюда в Минскую губернию, а тут оказывается белоруссизация. Но ведь украинского и белорусского языков нет. Ведь мы же проехали всю Украину и Белоруссию и нигде этого языка не слыхали“. Спрачацца з таварышамі, якія казали гэтыя словы, я не хачу. Іх словы мы прыпішам якасьці іх вушэй, якія хаця-ж і маюць нахіл перарасьці разьмер чалавечых вушэй, але так пабудаваны, што ня ўсё могуць чуць…
Я нават і ня злуюся на гэтых людзей.
Мне проста іх шкада.
Людзі ехалі ў Менскую губэрню, а прыехалі ў Беларусь.
— „Такая знаете ли досада…“
А мараль з гэтага фэльетону вось якая:
У ведах — сіла!“
Каб прыехаўшыя таварышы хаця-б крыху ведалі карту Савецкага Саюзу, гэткая няпрыемнасьць