Старонка:Алёша (1927).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

з імі бязумоўна не здарылася-б. Бо калі „чэмпіёны“, што выступаюць у цырку, імянуюцца ў афішах чэмпіёнамі і „Западного края“ і „Северо-Западного“, і іншымі архіўнымі вяліцтвамі, дык на тое-ж яны і чэмпіёны… Чэмпіёнам — ім можна!

Але сумленнаму савецкаму працаўніку трэба ўсё-ж такі ведаць карту Саведкага Саюзу. Вучыцеся-ж, дарагія таварышы. А для першага разу, дык я вам і параду дам:

У выпадку чаго, дык вы ўжо ў Казань не яжджайце, бо там татарызацыя ідзе.

І наогул, каб ня траціць шмат грошай на дарогу, дык вы ўжо самі добра паглядзіце ў карту Савецкага Саюзу, ды тады ўжо з богам і паяжджайце сабе з Беларусі.