Гэта старонка не была вычытаная
ліцэйскі, дык за гэткі ўчынак пасадзіць яго самога ў вар‘яцкі дом.
Гэткім чынам да гэтага часу пасядзелі ў вар‘яцкім доме „Жэчы Паспалітай“
— першы — радактар газэты „Кур‘ер Павшэхны“ — Станіслаў Мігдалевіч і другі — бурмістр гораду Лешны — Кавальскі.
Я не падстракацель, але на месцы бурмістра я-б падаў скаргу і на вышэйшага начальніка, які засадзіў у вар‘яцкі дом бурмістра.
Няхай сабе і ён пасядзіць у вар‘яцкім доме.
Я не падстракацель, але няхай вышэйшы начальнік, у сваю чаргу, падасьць скаргу на зноў вышэйшага і ўрэшце дацягніце справу да Пілсудзкага.
І тады ўжо „крышка“…
Бо вышэй маршалка — начальства няма.