Старонка:Алёша (1927).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

СПРАВЫ ЛІТАРАТУРНЫЯ.

1. Спрэчкі.

Будзем думаць, гаварыць аб беларускай літаратуры альбо, калі хочаце, будзем сьмяяцца, жартаваць, лаяць Чэмбэрлена

Яму, — гэтаму старому „казлу адпушчэньня“ — Чэмбэрлену скажы праўду, дык і нічога, а скажы праўду некаторым паэтам, — яны табе ўжо напомняць аб сабе…

Але да тэмы аб спрэчках. Літаратурныя спрэчкі (я разумею тут спрэчкі між „Маладняком“ і „Узвышшам“) я ўяўляю сабе гэтак:

Аднойчы адна малпа ўгледзіла, як галіўся чалавек. Тады малпа вышла ў другі пакой, намылілася мылам, узяла галяк і перарэзала сабе горла.

А ў выніку вышла тое, што сьведкі гэтай апарацыі пачалі абвінавачваць „Маладняк“ за тое, што ён належным чынам ня можа ўладаць галяком, што ён уладае ім усьміхаючыся і ўвесь час застаецца здаровым, у той час як другія ад гэтай-жа апарацыі сьцякаюць крывёю.

Белакурая Беларусь, з васільковай журбою сваіх вачэй, з сумуючымі рысамі тонкіх вуснаў, і я разам