Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Дэфраўдацый хоць грэблі гаці,
Але „злодзей“ назваць, дык нікога;
Мужыку-ж аглабельку ўкрадзі,
Дык зладзейска чакая дарога
Усе крадуць, што аж стогня зямля,
Аж цябе забірае аскома —
Эх, і колькі ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Той паслом зноў ў Сойме сядзіць,
Прадстаўляючы важну фігуру,
Хоць чужым сваю гаць загаціць,
Мая склонную надта натуру,
І сумленнасьці людзкай судзьдзя,
Сваю збруджану кінуўшы дома —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Ў цябе грош хто пачуе які,
Хоць да раны кладзі; а спаткая,
Лістам сьцеляцца, добры такі,
А пазыч, дык усё прападая
І, абходзіць цябе ўжо здаля,
А прыдзі, дык немашака дома
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

І так дзе чалавеча ня глянь,
Ўсюды подступы, хітрасьці, здрады,
А зладзейства віруя бы здань —
Пражылі людзі дзень, дык і рады!
За то баляў — аж неба гудзе,
Ўсе весяляцца мерам у раю;
Ма быць болей няма так нідзе,
Як у нашым „прасьвечаным“ краю.

|}