Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Мілы каханак бавіцца уноў;
Ў канурцэ беднай, з сэрцам скамянелым,
Плача над зыбкай, стоптана любовь…
Праляцеў птушкай мілы стан дзявочы,
Душу пакрылі асеньнія дні.
Сэрца разьбіта; заплаканы вочы;
Завялі ружы, патухлі агні…
Песьні акончыць не даюць.

|}



МАГІСТРАЦКАЯ РЫБА.

Ўздумаў я зьмяніць кватэру,
(Гэта ў Вільні тут было)
Бо, ўсё дорага ня ў меру
А тут якраз падыйшло:
Домік новы будаваўся —
Я наперад загадзіў,
Акончылі, перабраўся,
І паціханьку зажыў.
Чалавек я небагаты —
Бы мужык ваш па зіме.
Дом-жа новы без аплаты,
Чаго-ж лепей тоэба мне?
Пражыў месяцаў чатыры,
І нейк раньняю вясной,
Мне прыносіць дзьве паперы,
Гаспадар шаноўны мой.
Ў тых паперах, як гром з неба!
Неспадзеваны зусім.
— Ў магістрат падатак трэба,
„Лёкаторам“ плаціць ўсім.
А я ўсё-ж такі ня веру,
Тут нячысто што-то брат!
Ўзяўшы гэную паперу,
Іду сам у магістрат.
І пытаюся ласкава,
Ў пахнючых тых паноў:
„Паглядзеця, што за справа?
Няма-ж плат з новых дамоў,
На пятнаццаць аж гадоў“.
Доўга ў кнігах там шукалі,
А я зьдзіўляна стаяў.
„Каб закону там ня зналі?
Таго, што я сам чытаў“?