Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Паказаўся пан пузаты,
Зьмерыў з галавы да ног
Мяне й кажа: „з кождай хаты
Пабіраецца налог“.
Пробуй — дакажы такому,
Што у Польшчы ёсьць закон.
Не паверыць ён нікому,
Бо, закон, дык гэта ён.
Пашоў; сэрца аж траслося
Ад непраўнасьці такой:
„Эх, жульё як разьвялося“!
Гавару я сам з сабой.
Аж нарэсьце я дазнаўся,
Ў чым загвоздка тут сядзіць.
Мне сам ўласьнік мой прызнаўся,
Што сьмяшно нат гаварыць:
„Вышла змылка“, так сказалі,
Ну, дык што-ж будзеш рабіць?
Мы ўжо ў кнігу запісалі,
Значыць трэба заплаціць.
Не турбуйцеся паночку,
Што плоціце наперод,
На шаснаццатым гадочку
Вам залічаць гэты год“.
„Дзякуй вам“, кажу, за раду,
Але фігу я ім дам!
Няма дурняў па загаду,
Бо, пісьменны я і сам.
І сарвалася так рыба —
Неудалы быў палоў!
— Не ядзін-жа я тут хіба,
Для вучоных тых паноў,
Ну і як бы вам здалося?
Ніхто больш не ўспамінаў!
Так і дасюль засталося —
Ні хто гроша там не даў.
А палоў там быў харошы,
Памешканьняў пяць і сам
Ўласьнік, во, былі-бы грошы —
І цяпер жыву я там.
Мо‘ забылі ў тым прытулку,
Бо, ужо год прайшоў па тым:
На Сьняговым перевулку,
Дом пад нумарам другім.
Ды задарма не сьпешайце,